Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі: Мы будзем з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца
- 8.10.2026, 22:17
Лондан мае намер падтрымліваць Кіеў да перамогі над РФ.
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі падчас візіту ва Украіну наведаў горад Прылукі, дзе расійская ракета забіла 22 мірных жыхароў. Ён заявіў, што Лондан будзе і далей падтрымліваць украінцаў. Эд Мілібэнд прыбыў у горад у Чарнігаўскай вобласці разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Палітыкі наведалі месца трагедыі, з-пад завалаў якога ўкраінскія выратавальнікі дасталі целы 22 грамадзянскіх асоб, у тым ліку пяці дзяцей. Абодва ўшанавалі памяць загінулых.
Кіраўнік брытанскай дыпламатыі падкрэсліў, што Уладзіміру Путіну не ўдаецца дамагчыся перамогі на фронце, таму ён спрабуе перамагчы, тэрарызуючы мірнае насельніцтва. Паводле яго слоў, ён не верыць, што Уладзіміру Путыну гэта ўдасца. Як адзначыў міністр, Расія не зможа перамагчы дзякуючы мужнасці ўкраінцаў.
«Я тут для таго, каб ад імя ўрада Злучанага Каралеўства сказаць: мы будзем з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца, каб Украіна перамагла ў гэтым канфлікце», — падкрэсліў кіраўнік брытанскага МЗС.
Эд Мілібэнд таксама наведаў сталіцу Украіны, дзе не спыняюцца паветраныя трывогі. У Кіеве з пачатку сутак загінулі двое мірных жыхароў, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні.