Два «дызелі»
- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 1.11.2026, 6:00
Усё пайшло набакір.
У дзівакоў усё набакір. З самага пачатку гэта не ўсім відаць, але ўрэшце-рэшт гэта становіцца зразумела кожнаму.
Апошні прыклад – дапамога Пуціна сябру Трампу пастаўкамі дызпаліва напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс. Дамовіліся, выслалі танкеры. Цяпер у Амерыцы ніхто не хоча купляць гэтую «дапамогу».
Трэйдар з Уол-стрыт каментуе для прэсы:
«Ніхто не хоча да гэтага дакранацца, бо баяцца таго, што адбудзецца на наступнай сесіі Кангрэса. Ніхто не хоча апынуцца ўцягнутым у доўгую судовую цяганіну або ў шэраг расследаванняў, а гэты выпадак выглядае як класічны прыклад менавіта гэтага».
Віншуем «майстра здзелак» і ягонага партнёра — «шматхадоўшчыка».
Тэлеграм-канал «СерпомПо»