BE RU EN

У Расіі памёр «зорка» і вакаліст гурта «Любэ»

  • 1.11.2026, 13:09

Апошнія месяцы артыст не ўдзельнічаў у канцэртах улюбёнага гурта Пуціна.

У Расіі стала вядома, што памёр бэк-вакаліст улюбёнага гурта Пуціна «Любэ» Аляксей Тарасаў, перадае «Главред».

Як паведамляюць расійскія медыя, ён памёр ва ўзросце 64 гадоў. Пра смерць музыканта калектыў паведаміў 1 лістапада. Паводле інфармацыі СМІ, артыст памёр яшчэ 30 кастрычніка пасля барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі.

У лютым 2026 года ў музыканта выявілі рак гартані — злаякасную пухліну ў вобласці галасавых звязак. Праз некалькі месяцаў лекары выявілі ў яго рак кішачніка з метастазамі.

Прадстаўнік гурта пацвердзіў, што Тарасаў пакутаваў на анкалагічнае захворванне і ў яго былі метастазы. Апошнія месяцы артыст не ўдзельнічаў у канцэртах калектыву, а яго вакальныя партыі выконваў сын Серафім.

Пра свой стан здароўя музыкант публічна амаль не распавядаў.

Тарасаў далучыўся да «Любэ» ў 1989 годзе, фактычна ў момант заснавання калектыву. Ён удзельнічаў у запісе ўсіх студыйных альбомаў гурта і на працягу многіх гадоў заставаўся адным з яго ключавых бэк-вакалістаў.

У канцэртны склад музыкант увайшоў у 2005 годзе. Яго глыбокі бас стаў пазнавальнай часткай гучання калектыву.

Апошнія навіны