BE RU EN

У Беларусі ўсталёўваюць новы від адбойнікаў

  • 1.11.2026, 12:58

Яны павінны змякчыць удар.

У Беларусі на рэспубліканскіх дарогах усталёўваюць новы від франтальных агароджанняў. Да ўсталёўкі прыклалі руку і спецыялісты галіновай дарожнай лабараторыі БелдарНДІ, піша tochka.by.

З дапамогай такіх канструкцый хочуць знізіць траўматызм пры ДТЗ.

Як будзе працаваць адбойнік

Адбойнік новага тыпу павінен гасіць энергію ўдару пры наездзе транспартнага сродку.

Гэта прадухіліць магчымае перакульванне або лабавое сутыкненне з жорсткімі канструкцыямі.

І павінна знізіць цяжар наступстваў ДТЗ.

Праўда, гэта не першыя інавацыі на беларускай трасе.

У Беларусі ўкаранілі разметку-хамелеон

На адной з дарог Брэсцкай вобласці з’явілася разметка, аналагаў якой у Беларусі пакуль няма.

Яна можа змяняць колер у залежнасці ад тэмпературы.

Для эксперыменту выбралі ўчастак трасы Р-16 каля вёскі Цюхінічы Брэсцкага раёна. Тэхналогію ўзгаднілі з абласной ДАІ.

Перад пад’ёмам на мост на асфальце намалявалі вялікую сняжынку, у цэнтр якой нанеслі інавацыйную фарбу.

Менавіта яна і рэагуе на змены надвор’я. Калі тэмпература трымаецца вышэй за +4°C, сняжынка застаецца белай.

Але варта слупку тэрмометра апусціцца ніжэй за гэтую адзнаку, як сярэдзіна малюнка становіцца ружовай.

Такі візуальны сігнал павінен папярэдзіць кіроўцаў пра магчымы галалёд.

Апошнія навіны