Упершыню страты РФ на фронце за месяц перавысілі адзнаку ў 50 тысяч
- 1.11.2026, 13:42
Усталяваны абсалютны рэкорд вайны.
У кастрычніку 2026 года ўпершыню за 5 гадоў поўнамаштабнай вайны беззваротныя страты ЗС РФ перавысілі 50 тыс. асабовага складу. Стратэгічная мэта, агучаная Украінай, дасягнута. Пра гэта паведаміў 1 лістапада аўтарытэтны ўкраінскі рэсурс Ukraine context.
«Кастрычнік стаў першым месяцам, калі фактычна ўдалося рэалізаваць задэклараваную стратэгічную мэту — ліквідаваць 50 000 расіян у месяц. Паводле яго вынікаў, ЗС РФ страцілі прыблізна 54 000 вайскоўцаў забітымі і параненымі. Гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час поўнамаштабнай вайны», — паведаміў рэсурс.
Пра рэкордныя страты акупацыйнай арміі РФ паведаміў і камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт «Мадзяр» Броўдзі.
«Кожную 41-ю секунду месяца — мінус мішэнь, кожныя 159 секунд — мінус (расійскі акупант — рэд.)… Прадказальна, кастрычнік стаў рэкордным для СБС за час поўнамаштабнай вайны па паказчыках знішчэння жывой сілы праціўніка: +52,55% (11010 чалавек) у параўнанні з жніўнем, +24,71 (13468 чалавек) у параўнанні з вераснем», — паведаміў афіцэр.
Ён удакладніў, што толькі яго СБС за мінулы месяц ліквідавалі амаль 17 тыс. расійскіх салдат. Паводле звестак «Мадзяра», найбольш сур'ёзных страт расіяне ў кастрычніку неслі на Добрапольска-Пакроўскім напрамку. Менавіта там СБС ліквідавалі 7360 акупантаў.