BE RU EN

«Дзяды» 1988 года: як у БССР прайшла першая масавая акцыя пратэсту

  • 1.11.2026, 14:44

Шэсце паклала пачатак масавым вулічным пратэстам у Беларусі.

30 кастрычніка 1988 года тысячы мінчукоў прыйшлі ў урочышча Курапаты, дзе ў гады сталінізму былі расстраляныя дзясяткі тысяч чалавек.

Акцыю арганізаваў створаны за некалькі дзён да гэтага Беларускі народны фронт.

Супраць мірных удзельнікаў шэсця, якія збіраліся адзначыць ва ўрочышчы Дзень памяці продкаў «Дзяды», улады БССР накіравалі міліцыю і ўнутраныя войскі. Для разгону дэманстрацыі быў ужыты слезацечны газ «Чаромха». Жорсткае падаўленне акцыі стала, акрамя ўсяго іншага, своеасаблівай помстай за разгубленасць уладаў 1 лістапада 1987 года, калі ў сталічным скверы імя Янкі Купалы сабраліся тры сотні чалавек, і ўпершыню ў Беларусі сталінскія рэпрэсіі былі названыя генацыдам.

НА МИТИНГЕ. ЛИДЕР БНФ ЗЕНОН ПОЗНЯК И ИЗВЕСТНЫЙ ПИСАТЕЛЬ, ИСТОРИК ВЛАДИМИР ОРЛОВ.

Падчас разгону мітынгу 30 кастрычніка былі затрыманыя 72 удзельнікі акцыі. Пацярпелыя, у тым ліку і лідар БНФ Зянон Пазняк, заявілі пра прымяненне да іх спецсродкаў, у прыватнасці слезацечнага газу.

Намеснік міністра ўнутраных спраў БССР Канстанцін Платонаў у спецыяльнай дакладной запісцы, наадварот, сцвярджаў, што ніякіх спецсродкаў у праваахоўных органаў не было. Сілавыя дзеянні міліцыі ён тлумачыў «вострай неабходнасцю».

Выступление Зенона Позняка

У адказ Аргкамітэт БНФ распаўсюдзіў спецыяльную заяву, у якой разгон мітынгу расцэньваўся як «непрыхаваны рэцыдыў сталіншчыны». У канцы звароту беларускаму кіраўніцтву выказваўся палітычны недавер.

Разгон мітынгу быў настолькі няўдалым крокам уладаў, што настроіў супраць іх пераважную большасць грамадскасці. Вядучыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі рэзка адмоўна паставіліся да разгону мітынгу.

«Дзяды» 1988 года паклалі пачатак масавым вулічным пратэстам у савецкай Беларусі.

Улица Мирошниченко, недалеко от Куропат
Задержание участников акции
Против митингующих выставили тысячи сотрудников милиции
Выступает Владимир Орлов
Фото -- "Радыё Свабода"

Апошнія навіны