Украіна змяніла тактыку удараў па расійскіх НПЗ
- 1.11.2026, 14:57
Моцны крок — і фізічна, і медыйна.
Новы ўдар Сіл абароны Украіны па Кстоўскім нафтаперапрацоўчым заводзе пацвердзіў пераход да новай тактыкі далёкіх удараў.
Пра гэта ў сваім блогу напісаў ізраільскі ваенны журналіст Сяргей Ауслендэр, перадае Dialog.UA.
Украінцы паўтарылі тактыку, якую выкарыстоўвалі пры ўдары па Навакуйбышаўскім НПЗ. На месцы фіксуюць шматлікія агмені ўзгарання, а не адзін-два, як было раней.
«Судзячы па ўдарах па НПЗ, што адбыліся ў апошнія дні (Навакуйбышаўскі, Кстова, Уфа і інш.), украінцы змянілі тактыку. Цяпер, замест нейкага аднаго, хай нават важнага, вузла на заводзе, стараюцца вывесці з ладу ўсё прадпрыемства, наносячы яму максімальна магчымую шкоду», — напісаў Ауслендэр.
Ён адзначыў, што ад новай тактыкі моцны эфект не толькі фізічна, але і медыйна.