BE RU EN

Германія папярэдзіла пра магчымы тэракт у Маскве

  • 1.11.2026, 15:25

Названая мэта.

Нямецкае пасольства ў Маскве выпусціла тэрміновае папярэджанне пра магчымы тэракт у расійскай сталіцы. Дыпламаты атрымалі інфармацыю аб актуальнай пагрозе бяспецы і настойліва рэкамендавалі грамадзянам пазбягаць парку «Царыцына».

Пра гэта паведамляе Der Spiegel.

Папярэджанне было накіравана нямецкім грамадзянам, якія пражываюць у РФ, па электроннай пошце праз сістэму крызіснага апавяшчэння МЗС Германіі.

У паведамленні з пазнакай пра неадкладную пагрозу дыпламаты заклікалі людзей захоўваць пільнасць і не наведваць месцы масавага скаплення людзей.

«У сувязі з канкрэтнымі звесткамі аб актуальнай пагрозе бяспецы настойліва рэкамендуем пазбягаць парку «Царыцына». Калі ласка, захоўвайце пільнасць, а таксама пазбягайце скапленняў людзей і грамадскіх месцаў», — гаворыцца ў папярэджанні.

Раней пра магчымы тэракт у гэтым раёне Масквы паведаміла пасольства ЗША. Амерыканскія дыпламаты папярэдзілі, што напад з вялікай колькасцю ахвяр мог адбыцца ўжо ў суботу, 1 лістапада. Грамадзянам ЗША таксама рэкамендавалі не набліжацца да парку.

Расійская ФСБ пацвердзіла, што атрымала ад амерыканскага боку інфармацыю пра падрыхтоўку тэрарыстычнага нападу ў Маскве па «партнёрскім канале». Расійскі бок заявіў, што прымае «адпаведныя меры». Падрабязнасцей пакуль няма. Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, 1 лістапада парк «Царыцына» закрылі для наведвальнікаў. На тэрыторыі і каля ўваходаў з'явіліся супрацоўнікі паліцыі.

Апошнія навіны