Пра што змаўчалі лукашысты ў гісторыі з «Белавія»
- Артэм Сініцын, «Салідарнасць»
- 1.11.2026, 15:46
І што стаіць за эўфемізмам «знешнія выклікі».
Да Дня работнікаў грамадзянскай авіяцыі агенцтва БелТА падрыхтавала публікацыю пра будні «Белавія» — пра тое, як нацыянальны авіяперавозчык «трымае вышыню і адкрывае новыя накірункі».
У артыкуле гаворыцца пра высокі попыт на маскоўскі накірунак, пра адноўленыя рэйсы ў Тэль-Авіў і новыя чартары на Пхукет і ў Патаю.
«Нягледзячы на знешнія выклікі, беларускія авіятары працягваюць дэманстраваць высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і ўменне знаходзіць новыя магчымасці для развіцця», — падсумоўвае аўтар артыкула.
Пра самі знешнія выклікі ў публікацыі ні слова. Як і пра тое, што сёння самалёты «Белавія» лятаюць у аэрапорты 13 краін. Для параўнання: у кавідным 2020-м годзе, калі рынак авіяперавозак прасеў па ўсім свеце, для беларускай кампаніі было адкрыта 31 краіна.
Усё змянілася пасля падзей мая 2021-га, калі ўлады Беларусі вырашылі пагуляць у захопнікаў чужых самалётаў.
Вымушаная пасадка самалёта Ryanair каштавала «Белавія» палётаў ва Украіну, у краіны Еўрасаюза, а таксама санкцый з боку Швейцарыі і ЗША.
Вымушанай кампенсацыяй сталі палёты ў расійскія гарады, але з пераносам баявых дзеянняў на тэрыторыю дзяржавы-агрэсара для беларусаў такія рэйсы сталі небяспечныя. Ды і сама авіякампанія прызнае, што нясе вялікія страты з-за вайны.
Артэм Сініцын, «Салідарнасць»