За месяц ЗСУ вызвалілі больш тэрыторый, чым захапілі расіяне
- 1.11.2026, 15:55
Зяленскі падвёў вынікі кастрычніка.
На працягу кастрычніка ўкраінскія абаронцы вызвалілі 96,2 км² украінскай зямлі, што на 10,4 км² больш, чым расійскім акупантам удалося захапіць за гэты час.
Пра гэта ў нядзелю, 1 лістапада, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, звярнуўшы ўвагу на вынікі Сіл абароны за мінулы месяц.
Акрамя таго, ў кастрычніку акупанты панеслі рэкордныя страты.
«За адзін месяц Расія страціла забітымі і цяжкапараненымі 54 400 сваіх вайскоўцаў. Гэта рэкорд за ўсе месяцы поўнамаштабнай вайны», — адзначыў Зяленскі.
Таксама ў мінулым месяцы быў зафіксаваны рэкорд сутачных страт — 21 кастрычніка расійская акупацыйная армія страціла 2250 чалавек.