«Белтэлекам» перадумаў павышаць тарыфы
- 1.11.2026, 16:37
Павышэнне планавалася з 1 лістапада.
«Белтэлекам» адмовіўся ад павышэння тарыфаў, якое планавалася з 1 лістапада. Пра гэта дзяржаўная кампанія паведаміла на сваім сайце.
«Паважаныя абаненты! Абвешчанае з 1 лістапада павышэнне тарыфаў не адбудзецца. Пра ўсе далейшыя змены мы абавязкова паведамім загадзя», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце «Белтэлекома».
Іншых падрабязнасцяў кампанія не паведаміла.
Нагадаем, 19 кастрычніка «Белтэлекам» абвясціў, што з 1 лістапада павысіць шэраг тарыфаў для фізічных і юрыдычных асоб. Змены павінны былі закрануць чатыры групы паслуг: мясцовую тэлефонную сувязь, міжгародныя тэлефонныя злучэнні, доступ у інтэрнэт byfly і пакеты паслуг электрасувязі.