Рыбак крычыць, а мядзведзь не сыходзіць: беларус зняў драпежніка ля ракі ў Барысаве
- 1.11.2026, 18:29
Відэафакт.
Карыстальнік Threads @f1shingcam апублікаваў відэа з мядзведзем, які нешта шукаў ля берага ракі на ўскраіне Барысава ў раёне Юшкевічы. Паблізу рыбачылі людзі, аднак іх прысутнасць, па апісанні аўтара, звера не бянтэжыла. Нават гучны крык не прымусіў яго сысьці, перадае smartpress.by.
Аўтар роліка распавёў, што заўважыў драпежніка на тым баку ракі, дзе знаходзіўся іншы рыбак. Мужчына вырашыў папярэдзіць яго пра набліжэнне звера.
«Папярэдзіў рыбака, вось ён на тым баку, што ў яго бок ідзе мядзведзь», – кажа за кадрам беларус.