Узброеныя сілы Украіны з дапамогай дрона-перахопніка дагналі расійскі «Шахед» і падарвалі яго ў небе
- 1.11.2026, 21:09
Момант трапіў на відэа.
Аператары роты перахопнікаў 413-га асобнага палка беспілотных сістэм «Рэйд» знішчылі расійскі ўдарны беспілотнік «Шахед» падчас адной з паветраных атак праціўніка.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, украінскі пілот з дапамогай дрона-перахопніка дагнаў варожую цэль і дакладным ударам па корпусе знішчыў яе.
У выніку траплення расійскі «Шахед» выбухнуў у паветры. Момант знішчэння адначасова зафіксавалі камера дрона-знішчальніка і беспілотнік суседняга падраздзялення.
Відэазапісам паспяховага перахопу падзяліліся байцы 413-га палка «Рэйд» у сваім Telegram-канале.