BE RU EN

У Светлагорску раптоўна памерла чыноўніца, якая шмат гадоў узначальвала раённую сістэму адукацыі

  • 11.11.2026, 12:32

Яна ўзначальвала «райсавет» з 2018 года.

У 54 гады памерла старшыня Светлагорскага раённага «савета дэпутатаў» Людміла Вялічка. Яна ўзначальвала райсавет з 2018 года, а да гэтага шмат гадоў працавала ў сістэме адукацыі, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».

Людміла Вялічка скончыла БДУ. Пасля вучобы працавала ў школах Светлагорскага раёна на розных пасадах, затым дзевяць гадоў кіравала раённай сістэмай адукацыі.

З 2015 па 2018 год яна ўзначальвала Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж, пасля чаго была абраная старшынёй раённага «савета дэпутатаў».

Вялічка таксама ўзначальвала Светлагорскае раённае аддзяленне партыі «Белая Русь».

У 2024 годзе Вялічка таксама спрабавала абрацца ў Гомельскі абласны «савет дэпутатаў», — паведамляў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Апошнія навіны