Расіяне масава здаюць білеты на канцэрт скандальнага Кіркорава
- 11.11.2026, 15:39
Выступленне прапуцінскага артыста ў Яраслаўлі апынулася пад пагрозай зрыву.
Выступленне расійскага прапуцінскага артыста Філіпа Кіркорава у Яраслаўлі апынулася пад пагрозай зрыву: за два тыдні да канцэрта свабоднымі застаюцца тысячы месцаў, а гледачы пачалі вяртаць білеты.
Прычынай незадаволенасці стаў скандал пасля шоу ў Цюмені, дзе публіка заподазрыла артыста ў ужыванні алкаголю або рэчываў, што змяняюць свядомасць, піша Dialog.UA.
Паводле звестак расійскіх СМІ, у Яраслаўлі з 7 тысяч месцаў на канцэрт Кіркорава свабодныя каля 3 тысяч. Пры гэтым толькі за адзін дзень гледачы вярнулі больш за дзесяць білетаў.
Незадаволенасць выклікала выступленне спявака-пуцінца ў Цюмені 9 лістапада. Некаторыя гледачы сцвярджалі, што артыст выглядаў так, нібы знаходзіўся пад уздзеяннем нейкіх рэчываў.
У прыватнасці, увагу публікі прыцягнулі яго дзіўныя паводзіны на сцэне і шклянка, з якой Кіркораў перыядычна адпіваў падчас канцэрта.
Частка гледачоў запатрабавала ад арганізатараў вярнуць грошы за сапсаванае выступленне. Дадатковыя праблемы артысту ствараюць мясцовыя ветэраны ПДВ, якія патрабуюць адмяніць ягоны канцэрт. Іх таксама абурыла даўняя гісторыя 2020 года, калі Кіркораў з'явіўся на публіцы ў тэльняшцы і блакітным берэце — сімвалах паветрана-дэсантных войскаў.