BE RU EN

«Я ў шоку ад цэнаўтварэння ў Беларусі»

  • 11.11.2026, 15:40

Беларускі часнок — у два разы даражэйшы, чым з Узбекістана.

Мінчанка расказала ў сацсетцы Threads пра розніцу ў цэнах на гародніну, вырашчаную ў Беларусі, і яе імпартныя аналагі. Як высветлілася, апошнія часта бываюць у два разы танней за айчынныя.

«Я ў шоку ад цэнаўтварэння ў Беларусі, — піша мінчанка. — Паўтара тыдня таму расійскія гладкія агуркі каштавалі 4,85. Сёння такія ж беларускія — 9,15. Пры гэтым свае, везці не трэба, газ танны, гэты гатунак добра расце. Розніца ў цане на часнок, наш і ўзбекскі, проста забіла. Таксама не штосьці звышскладанае ў вырошчванні і выдатна расце ў нашых шыротах».

Адзін з каментатараў, як заўважыў сайт Charter97.org, выказаў здагадку, што беларуская гародніна даражэйшая з-за асаблівасцяў клімату, аднак яму патлумачылі, што і часнок, і агуркі добра растуць у Беларусі.

Апошнія навіны