Расійская СПА збіла два свае верталёты ў небе над Ленінградскай вобласцю
- 11.11.2026, 17:00
Чорны дзень для авіяцыі РФ.
У ноч на 11 лістапада Расія, як паведамляюць расійскія Z-каналы, страціла адразу два ваенныя верталёты разам з экіпажамі падчас адбіцця масіраванай атакі ўкраінскіх дронаў. Мінабароны РФ і ўлады пакуль маўчаць, піша «Дыялог».
Адным з першых пра здарэнне напісаў Z-ваенкар Ілья Туманаў (Fighterbomber). Раніцай ён заявіў, што абарона неба над Пецярбургам абышлася Расіі «вельмі, вельмі, вельмі дорага», але падрабязнасцей не прывёў. Неўзабаве іншыя Z-каналы пачалі паведамляць пра знішчэнне двух верталётаў. Паводле адной версіі, гэта былі два Ка-52, паводле іншай, адным са страчаных бортаў стаў Мі-8.
«Гэтая ноч была, напэўна, самай цёмнай. Грудзьмі ўсталі на абарону Пецярбургскай зямлі. Як маглі, адбівалі атаку дронаў. Але сябе, на жаль, не збераглі... Вечнага палёту вам, героі! Вы ў памяці застанецеся заўсёды! Вы не загінулі! Проста паляцелі. І больш ніколі не вернецеся», — напісаў Z-канал «Я и мой друг вертолет».
Паводле папярэдніх даных, верталёты маглі быць збітыя сяброўскім агнём расійскай СПА.