Блатэр назваў кіраўніка ФІФА дыктатарам
- 11.11.2026, 22:16
Былы кіраўнік Міжнароднай федэрацыі футбола лічыць, што ўладныя паўнамоцтвы прэзідэнта ФІФА трэба абмежаваць.
Былы кіраўнік ФІФА Ёзаф Блатэр заявіў Spiegel, што цяперашняга кіраўніка арганізацыі Джанні Інфантына нельга абіраць на новы тэрмін, бо ён стаў дыктатарам і больш не прызнае ніякіх межаў.
«Калі вы абярэце мяне, — кажа ён нацыянальным асацыяцыям, — вы атрымаеце значна больш грошай, чым мелі дагэтуль». Ён — дыктатар. Людзі ў ФІФА распавядаюць мне, што нікому не дазваляюць ездзіць з ім у адным ліфце. Ён «недатыкальны», — заявіў Блатэр.
Паводле яго слоў, Інфантына змяніўся пасля знаёмства з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, і кіраўнік ФІФА вырашыў, што яму «наканавана манапалізаваць найпапулярнейшы від спорту ў свеце».
Паводле меркавання Блатэра, добрай заменай Інфантына быў бы цяперашні кіраўнік World Athletics Себасцьян Коэ, які быў кіраўніком камітэта ФІФА па этыцы. Таксама Блатэр дапусціў, што прэзідэнт ФІФА павінен мець менш улады, або ён павінен стаць толькі намінальнай постаццю ў арганізацыі.
«Інфантына больш не прызнае ніякіх межаў. Ён проста шмат чаго не ўсведамляе. Магчыма, нехта павінен накіраваць яго ў псіхіятрычнае аддзяленне», — адзначыў былы кіраўнік ФІФА.
Раней шэраг еўрапейскіх федэрацый адклікалі сваю падтрымку Інфантына на маючых адбыцца выбарах (у сакавіку 2027 года). Прычынай сталі планы ФІФА прадаць частку камерцыйных правоў на чэмпіянат свету знешнім інвестарам, ад якіх арганізацыі на фоне скандалу давялося адмовіцца. Кіраўніка ФІФА таксама крытыкавалі за цесныя кантакты з Трампам і скандал з адменай выдалення нападаючага зборнай ЗША Фоларына Балогуна на чэмпіянаце свету.