BE RU EN

«Гэта ўжо адзін з начных кашмараў Лукашэнкі»

  • 13.11.2026, 14:28

Выйшаў эфект Франкенштэйна.

Аналітык Сяргей Чалы распавёў пра падрыхтоўваныя правакацыі на беларуска-расійскай мяжы.

— Міліцыя Крычава заклікае грамадзян на тэрыторыі горада і Крычаўскага раёна праяўляць максімальную пільнасць, звяртаць увагу на «падазроных асобаў моцнага целаскладу ў камуфляжнай форме, якія паводзяць сябе схавана, цікавяцца аб’ектамі інфраструктуры або распытваюць мясцовае насельніцтва», і просіць неадкладна паведаміць пра гэта, — каментуе Сяргей Чалы на «Белсаце» гэты незвычайны зварот.

— Яны ўдакладняюць, што самастойна не трэба падыходзіць да гэтых падазроных асобаў, не трэба іх распытваць, ваша задача — толькі інфармаваць. Гэта пытанне бяспекі.

Што тут важна? Гаворка ўжо не пра нейкіх незразумелых людзей, а пра моцных хлопцаў у камуфляжы, якія выглядаюць прафесійна. То бок насамрэч маюцца на ўвазе дыверсійна-разведвальныя групы (ДРГ).

І не важна, чые яны ў дадзеным выпадку. Пры гэтым з Расіяй мяжы няма. І ты не можаш яе там асобна пабудаваць. А трэба разумець, што такое Крычаў — гэта літаральна Смаленскі напрамак. Гэта не латвійская мяжа, яна далёкавата.

Таму там, па-першае, прахадны двор. Па-другое, выйшаў эфект Франкенштэйна — ты стварыў пачвару, і гэтая пачвара аказалася значна страшнейшая, чым ты думаў.

Не важна, хто іх ствараў, важна тое, што да іх ужо гатовыя далучацца, што яны насамрэч фактычна ўжо трымаюць спускавы механізм будучых правакацый, таго самага casus belli.

А мы ведаем, што тут шмат не трэба: дастаткова аднаго «рэканструктара» — Гіркіна і дзвесце бяздзельнікаў тыпу ўсялякіх «Матаролаў», каб пачаць вайну.

Таму, як бачыце, «чорныя русы» жывуць уласным жыццём. І гэта ўжо адзін з начных кашмараў Лукашэнкі: пагроза ідзе не ад НАТА, а з Усходу.

Праблема і ў прапаганды. Адна справа, калі на цябе «наязджае» Еўропа або Украіна, там усё зразумела: «нашчадкі фашыстаў», «англасаксы», «прадажныя марыянеткі», «нацысты» і г. д.

А тут можна і жорсткі адказ атрымаць ад Лаўрова — і ты станеш пасобнікам Кіеўскага рэжыму.

Апошнія навіны