BE RU EN

Давер расіян да Пуціна рэзка знізіўся

  • 13.11.2026, 14:31

Змены адбыліся ўсяго за тыдзень.

Давер да крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна сярод расіян зноў абваліўся на фоне апошніх падзей. Паводле апытання ВЦИОМ, з 2 па 8 лістапада Пуціну давяралі 75,1% рэспандэнтаў супраць 77,5% тыднем раней.

Як піша Dialog.UA, гэта максімальнае тыднёвае зніжэнне з сярэдзіны жніўня, калі паказчык упаў на 2,5 п. п. Адначасова ўзровень адабрэння дзейнасці галоўнага палітыка РФ знізіўся на 0,2 п. п. і склаў 71,4%.

Скараціліся і паказчыкі прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна. Адабрэнне яго працы ўпала на 3,1 п. п. – да 43,1%, а ўзровень даверу знізіўся на 2,1 п. п. – да 53,5%. Зніжэнне рэйтынгаў адбываецца на фоне новых атак украінскіх беспілотнікаў на расійскія рэгіёны.

У апошнім апытанні ФОМ 7% рэспандэнтаў назвалі абстрэлы расійскіх тэрыторый сярод найбольш запамінальных падзей тыдня. У адказах узгадваліся атакі на Санкт-Пецярбург, Омск, Бранск і Калугу, а таксама ўдары па Курскай і Арлоўскай абласцях.

У сярэдзіне жніўня, калі ВЦИОМ фіксаваў супастаўнае падзенне даверу да Пуціна, украінскія вайскоўцы актыўна атакавалі расійскія НПЗ і склады маркэтплэйсаў.

Апошнія навіны