Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ, які забяспечвае палівам армію РФ і Чарнаморскі флот: падрабязнасці
- 13.11.2026, 17:15
Завод вырабляе бензін, дызельнае паліва, авіяцыйны керасін, мазут, бітум і серу.
Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па Валгаградскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Расіі — прадпрыемства мае стратэгічнае значэнне для паліўнага забеспячэння расійскай арміі, у прыватнасці падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны і Чарнаморскага флоту РФ. Пра гэта паведаміла прэс-служба Сіл спецыяльных аперацый ЗСУ.
Да аперацыі былі прыцягнутыя падраздзяленні Deep Strike ССО разам з іншымі кампанентамі Сіл бяспекі і абароны Украіны. Мэтай стаў НПЗ у Валгаградскай вобласці РФ.
Валгаградскі нафтаперапрацоўчы завод з’яўляецца адным з важных прадпрыемстваў расійскай нафтаперапрацоўчай галіны. Ён вырабляе бензін, дызельнае паліва, авіяцыйны керасін, мазут, бітум і серу.
Паводле даных ССО, завод адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні расійскіх войскаў палівам. У прыватнасці, ён пастаўляе нафтапрадукты вайсковым часцям СПА і Чарнаморскаму флоту РФ.
Акрамя таго, прадпрыемства з’яўляецца паліўным хабам, праз які ажыццяўляецца пераразмеркаванне нафтапрадуктаў паміж падраздзяленнямі расійскай арміі на фронце і ў тыле. Таксама адтуль забяспечваюцца экспартныя пастаўкі праз транспартныя вузлы Каспійскага і Чорнага моряў.
У ССО падкрэсліваюць, што паражэнне такіх аб’ектаў аслабляе лагістычныя магчымасці расійскай арміі і зніжае яе здольнасць забяспечваць працяг вайны супраць Украіны.