BE RU EN

Беларусы: Непрыемна, калі рускія нас братамі называюць

  • 13.11.2026, 17:21

Беларусы адказалі расіянам.

Грамадзянка РФ спыталася ў беларусаў, ці не крыўдзімся мы на прыніжальныя назвы народаў, якія былі распаўсюджаныя сярод яе суайчыннікаў у савецкія часы.

«Без негатыву, чыстая цікаўнасць, бо некалькі разоў чула, што хтосьці так кажа», — удакладніла яна.

Пост сабраў больш за 500 каментароў. Беларусы патлумачылі, што хочуць, каб і іх, і іх краіну называлі правільна і не вынаходзілі «мянушак». Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

— Называйце беларусамі і не лічыце, што мы з вамі «адзін народ».

— Толькі б не «рускімі са знакам якасці».

— Непрыемна, калі рускія нас братамі называюць.

— Не крыўджуся, але напружваюся. Паспрабуй назаві каго іншага хоць жартам — адразу ўстаюць дыбам. А мы, паводле іх уяўленняў, павінны ўсміхацца ў адказ. Неяк гэта нераўназначна.

— Беларусы ўжо не «бульбашы», ужо бульбу мала хто вырошчвае. Калі едзем на лецішча, зусім не відаць бульбяных палёў, толькі рапс, кукуруза.

— Для беларусаў назва «бульбаш» абразлівая. Не варта яе ўжываць — як і іншыя, якія ў «саўку» прыдумалі для жыхароў «саюзных рэспублік».

— Абраза чужога народа сведчыць не толькі пра ўзровень выхавання — з гэтым ужо ўсе змірыліся, але і пра вашы комплексы.

— Ад сваіх — дапушчальна, ад чужых — не.

Апошнія навіны