Германія далучыцца да мірных перамоў па вайне ва Украіне
- 13.11.2026, 17:35
Пра гэта заявіў Мерц.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў у Дубліне, што яго краіна стане гарантаванай удзельніцай маючых адбыцца мірных перамоў па спыненні расійска-ўкраінскай вайны, перадае n-tv.
Свае каментары пра тое, што Германія стане ўдзельніцай маючых адбыцца мірных перамоў па спыненні вайны ва Украіне, Мерц выказаў на нефармальным саміце ЕС у Дубліне.
«Канкрэтныя мірныя перамовы, на якіх будзе прадстаўлена Еўропа, плануецца ўпершыню правесці ў бліжэйшыя тыдні», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, перамовы, верагодна, будуць праходзіць з удзелам еўрапейскіх краін, прадстаўнікі якіх прымалі ўдзел у перамовах у Абу-Дабі.
«Германія з’яўляецца гарантаваным удзельнікам; гэта абсалютна відавочна», — дадаў ён.