NYP: Трамп плануе сустрэцца з Пуціным і Сі Цзіньпінам у наступны чацвер
- 14.11.2026, 8:54
Будзе абмяркоўвацца як мінімум адна тэма.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер сустрэцца з дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным і лідэрам Кітая Сі Цзіньпінам ужо на наступным тыдні. Будзе абмяркоўвацца як мінімум адна тэма.
Пра гэта паведамляе The New York Post.
Паводле звестак выдання, трохбаковы саміт адбудзецца ў наступны чацвер, 19 лістапада, на палях штогадовай канферэнцыі АТЭС у Шэньчжэні (Кітай). Чакаецца, што абмеркаванне ў асноўным будзе прысвечана распрацоўцы пагаднення аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі.
Прадстаўнік Белага дома сказаў выданню, што абмеркаванні таксама могуць закрануць войну ў Іране і Паўночнай Карэі.
Варта адзначыць, што раней, у нядзелю, Трамп анансаваў свой візіт у Кітай і практычна пацвердзіў планы правесці саміт паміж трыма краінамі.
«Я думаю, адна з сустрэч адбудзецца з прэзідэнтам Пуціным і прэзідэнтам Сі Цзіньпінам, і гэта будзе цікава. Мы будзем абмяркоўваць шмат пытанняў, уключаючы дэнуклеарызацыю, але мы будзем гаварыць пра шмат што. Мы спрабуем пакласці канец вайне ў Іране, і ў нас гэта добра атрымліваецца», — казаў прэзідэнт ЗША журналістам.
Нагадаем, нядаўна The Wall Street Journal пісала, што трохбаковы саміт Трампа, Пуціна і Сі Цзіньпіна можа быць пад пагрозай зрыву.