Трамп назваў прычыну маштабнага збою палётаў самалётаў у ЗША
- 14.11.2026, 15:17
Кіраўнік Белага дома агучыў сваю версію.
Прэзідэнт ЗША Данальд Трамп лічыць састарэлае абсталяванне прычынай збою сувязі ў дыспетчарскіх цэнтрах, у выніку чаго 14 лістапада Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША прыпыніла ўсе адлёты.
Пра гэта распавёў карэспандэнт Fox News Пітэр Дусі.
Паводле меркавання Трампа, больш за 15 тысяч авіярэйсаў у ЗША 14 лістапада былі затрыманыя або адмененыя не праз хакерскую атаку, як сцвярджалі некаторыя СМІ, а праз састарэлае абсталяванне.
Акрамя таго, кіраўнік Белага дома адкінуў версію пра датычнасць штучнага інтэлекту да маштабнага збою ў дыспетчарскіх авіяцыйных цэнтрах.
Трамп нагадаў, што інфраструктура авіяцыйнай галіны ў ЗША мае моцна састарэлае абсталяванне. Некаторае абсталяванне было выраблена больш за 50 гадоў таму.
Амерыканскі лідар таксама нагадаў, што ў Кангрэсе ўжо абмяркоўвалі магчымасць абнаўлення авіяцыйнага абсталявання.
14 лістапада Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША прыпыніла ўсе адлёты з-за збою сувязі ў дыспетчарскіх цэнтрах. Паводле звестак маніторынгавых сэрвісаў, больш за 15 тысяч авіярэйсаў затрыманыя або адмененыя. Абмежаванні працягваліся каля 4 гадзін.
На дадзены момант палёты самалётаў у Злучаных Штатах аднавіліся. Міністр транспарту ЗША Шон Дафі ужо заклікаў Кангрэс тэрмінова вылучыць сродкі на мадэрнізацыю сістэмы кіравання паветраным рухам. Паводле яго меркавання, на гэта хопіць 50 млрд долараў.