BE RU EN

Украіна робіць нешта неверагоднае

  • Дзмітрый Чарнышоў
  • 14.11.2026, 13:59

Нафтавая прамысловасць РФ з крыніцы даходаў ператвараецца ў чорную дзірку.

Украіна робіць нешта неверагоднае. Расійскія НПЗ, сховішчы паліва і нафтаперакачвальныя станцыі масава выводзяцца з ладу, прычым некаторыя атакі працягваюцца па некалькі гадзін. Пры гэтым выходзяць з ладу не адна рэктыфікацыйная калона, а адразу некалькі.

30 кастрычніка: Новакуйбышаўскі НПЗ

31 кастрычніка: Уфімскі кластар НПЗ

1 лістапада: Кстоўскі НПЗ

2 лістапада: ЛПДС «Самара»

3 лістапада: Яраслаўскі НПЗ

5 лістапада: Разанскі НПЗ

6 лістапада: Афіпскі НПЗ

7 лістапада: Саратаўскі НПЗ

9 лістапада: Кірышскі НПЗ

11 лістапада: порт Усць-Луга

11 лістапада: Омскі НПЗ

13 лістапада: Валгаградскі НПЗ

13 лістапада: ЛПДС «Самара»

10 лістапада Reuters напісаў, што ўжо выведзена з ладу прыблізна 30% агульнай магутнасці расійскіх НПЗ. Калі атакі будуць працягвацца ў тым жа тэмпе, нафтавая прамысловасць з крыніцы даходаў для бюджэту ператворыцца ў чорную дзірку, якая ўвесь час паглынае грошы. Вельмі балюча будзе авіяцыі, грузавым перавозкам, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і малому бізнесу. Яшчэ не наваяліся?

Дзмітрый Чарнышоў, «Тэлеграм» Рух Супраціву

Апошнія навіны