Беларус праваліўся ў сяміметровы калодзеж без вады
- 14.11.2026, 15:17
Інцыдэнт адбыўся 13 лістапада.
У Іванаўскім раёне выратавальнікі прыйшлі на дапамогу мужчыне, які праваліўся ў калодзеж, паведамілі ў МНС.
Інцыдэнт адбыўся 13 лістапада. Дапамога спатрэбілася жыхару вёскі Гнеўчыцы, які ўпаў у калодзеж без вады і не мог выбрацца самастойна.
Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, выявілі мужчыну на глыбіні каля сямі метраў. Яны дасталі яго на паверхню і перадалі брыгадзе медыкаў.
Пасля агляду выратаваны ад шпіталізацыі адмовіўся.