BE RU EN

У Сенаце ЗША жорстка адрэагавалі на патрабаванне Расіі адвесці войскі НАТА

  • 14.11.2026, 15:38

Пуцін чарговы раз зладзіў фарс замест перамоваў.

Старшыня разведвальнага камітэта Сената ЗША, рэспубліканец Том Коттан, заявіў, што далейшыя перамовы з Расіяй аб спыненні вайны не маюць сэнсу, паколькі патрабаванні Крамля аб адводзе войскаў з краін НАТА сведчаць пра адсутнасць у Пуціна намеру дамаўляцца аб міры.

Пра гэта Коттан напісаў у сацсетцы X.

Ён назваў абсурдным патрабаванне Расіі, каб краіны НАТА адвялі свае войскі ад уласных межаў.

«Пуцін чарговы раз даказаў, што не мае намеру сур'ёзна ставіцца да заключэння міру шляхам перамоваў. На гэты момант далейшыя перамовы – гэта фарс», – заявіў сенатар.

На яго думку, Пуцін згадзіцца спыніць вайну толькі тады, калі ўсвядоміць, што не можа перамагчы.

«Мы павінны дапамагчы Украіне даказаць яму гэта», – дадаў Коттан.

Сенатар пракаментаваў паведамленне The New York Times пра тое, што Расія падчас перамоваў у Абу-Дабі аб спыненні вайны супраць Украіны зноў выставіла патрабаванне, каб НАТА адвяло свае войскі на пазіцыі, якія Альянс займаў у 1997 годзе.

Гэтае патрабаванне фактычна слова ў слова паўтарае пазіцыю Масквы, вылучаную ёю за два месяцы да поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну на пачатку 2022 года.

Апошнія навіны