BE RU EN

Сабаленка трапіла ў скандал пасля матчу са Світалінай

  • 14.11.2026, 16:47

Сацсеткі кіпяць.

Другая ракетка свету Арына Сабаленка завяршыла выступ на выніковым турніры WTA пасля паразы ад украінкі Эліны Світалінай.

Матч цягнуўся 1 гадзіну і 55 хвілін і скончыўся з лікам 3:6, 6:3, 1:6 на карысць украінкі.

У сацсетках звярнулі ўвагу, што падчас матчу Сабаленка нецэнзурна выказалася на адрас Світаліны, дадаўшы да лаянкі слова «украінская».

Беларусы ў каментарыях пішуць: «Гаворыць яна, а сорамна мне. Украінцы, не звяртайце ўвагі на словы лукашысткі».

Апошнія навіны