BE RU EN

Фільм беларускага рэжысёра атрымаў дзве намінацыі на «Еўрааскар»

  • 14.11.2026, 19:23

Стужка распавядае пра лёсы некалькіх беларускіх палітвязняў і іх сем'яў.

Фільм «Лісты» беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы атрымаў дзве намінацыі на «Еўрааскар», прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі.

Стужка прэтэндуе на ўзнагароду ў намінацыі «Найлепшы фільм», дзе яе канкурэнтамі стануць «Радзіма» і «Ф'ёрд», адзначаныя ў Канах. Акрамя таго, «Лісты» намінаваныя як «Найлепшы дакументальны фільм», паведамляе «Еўрарадыё».

Стужка распавядае пра лёсы некалькіх беларускіх палітвязняў і іх сем'яў і пабудаваная на іх перапісцы праз папяровыя лісты.

39-я цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі пройдзе 16 студзеня 2027 года ў Афінах.

«Лісты» могуць стаць трэцяй беларускай стужкай за апошнія гады, якая дайшла да фіналу прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі. У 2023 годзе фільм «Радзіма» Ганны Бадзяко і Аляксандра Міхалковіча трапіў у сэкцыю «Еўрапейская дакументалістыка», а год таму ігравы фільм Мары Томковіч «Пад шэрым небам» прэтэндаваў на ўзнагароду FIPRESCI ў намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё».

Апошнія навіны