У Літве затрымалі рэкордную партыю «беларускіх» цыгарэт
- 14.11.2026, 19:35
Акцызныя маркі маглі падрабіць.
У Літве паблізу Марыямпале мытнікі затрымалі грузавік, у якім знайшлі 396 тысяч пачак цыгарэт Winston Blue з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт партыі з улікам падаткаў перавышае два мільёны еўра. Праваахоўнікі падазраюць, што цыгарэты маглі вырабіць на нелегальнай фабрыцы ў Латвіі, паведамляе Крымінальная служба мытні Літвы.
Грузавік DAF спынілі 9 лістапада каля 19:00 па мінскім часе на трасе Via Baltica. Вадзіцель, грамадзянін Літвы, заявіў, што вязе ў Германію прамысловыя катлы. Аднак падчас агляду паўпрычэпа мытнікі выявілі каробкі з цыгарэтамі і канфіскавалі іх. Падлік завяршылі на наступны дзень: у грузавіку знаходзіліся 792 каробкі, гэта значыць 396 тысяч пачак.
Паводле версіі мытні, цыгарэты маглі вырабіць на нелегальнай фабрыцы ў Латвіі і там жа падрабіць беларускія акцызныя маркі.
У мытні адзначылі, што гэта адна з найбуйнейшых партый нелегальных цыгарэт, затрыманых у краіне ў 2026 годзе.