BE RU EN

ДАІ пачне рэйды па ўсёй Беларусі

  • 15.11.2026, 21:36

З 16 лістапада.

З 16 па 27 лістапада ў Беларусі ўзмацняць кантроль за транспартам, які перавозіць пасажыраў і грузы. Асаблівую ўвагу ДАІ зверне на тое, ці выконваюць вадзіцелі рэжым працы і адпачынку. Праверкі адбудуцца ў межах узмоцненага варыянту нясення службы, паведамілі ў МУС.

У рэйды разам з супрацоўнікамі ДАІ выйдуць прадстаўнікі Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Яны правераць тэхнічны стан транспартных сродкаў і захаванне парадку допуску да перавозак.

Адзін з галоўных пытанняў — ці дастаткова адпачываюць вадзіцелі. У ДАІ нагадалі: стома і ператамленне зніжаюць увагу за рулём і істотна павышаюць рызыку ДТЗ з трагічнымі наступствамі.

Калі інспектары выяўзяць парушэнні рэжыму працы і адпачынку або правілаў эксплуатацыі транспарту, меры будуць прынятыя як у дачыненні да вадзіцеляў, так і ў дачыненні да кіраўнікоў транспартных арганізацый. У МУС папярэдзілі, што будуць ужываць «самыя строгія меры рэагавання».

Прафілактычныя мерапрыемствы працягнуцца 12 дзён. Іх мэта — папярэдзіць аварыі з удзелам транспарту, занятага перавозкай пасажыраў і грузаў.

Апошнія навіны