Прэзідэнт Аргенціны Хав'ер Мілей намерваецца балатавацца на другі тэрмін
- 15.11.2026, 21:47
Выбары адбудуцца ў 2027 годзе.
Дзеючы прэзідэнт Аргенціны Хав'ер Мілей намерваецца балатавацца на другі тэрмін на выбарах кіраўніка дзяржавы, якія адбудуцца ў 2027 годзе. Пра гэта ён заявіў падчас адкрыцця выставы ў Буэнас-Айрэсе ў суботу, 14 лістапада, піша DW.
«Усім, хто сумняваецца ў тым, што я буду балатавацца на перавыбранне: так, я буду балатавацца», — паведаміў ён. Паводле слоў Мілея, пры яго кіраўніцтве Аргенціна рухаецца ў правільным напрамку.
Аднак «яшчэ шмат працы наперадзе, каб зноў зрабіць Аргенціну вялікай», — дадаў прэзідэнт краіны, абыграўшы лозунг Дональда Трампа «Зробім Амерыку зноў вялікай».