Скандал вакол дзіўнай статуі ў Быхаве атрымаў працяг
- 16.11.2026, 10:08
Аўтар працы чамусьці пачаў параўноўваць сябе з Мікеланджэлам.
Помнік беларускай жанчыне, усталяваны ў Быхаве, адправілі на дапрацоўку: праз дзіўныя прапорцыі цэнтральнай фігуры кампазіцыя стала героем мемаў у сацсетках. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала СТВ.
Скульптурную кампазіцыю «Жанчына-маці» адкрылі ў Быхаве 6 лістапада 2026 года. Яшчэ падчас адкрыцця высветлілася, што канчатковае выкананне разыходзіцца з эскізным праектам.
«У цяперашні час аўтарам праводзяцца работы па дапрацоўцы скульптуры з мэтай прывесці яе ў адпаведнасць з эскізам», — патлумачыла загадчыца сектара культуры Быхаўскага райвыканкама Людміла Кечык.
Аўтар працы Аляксандр Мінькоў у каментарыі СТВ падкрэсліў, што рабіў скульптуру не дзеля заробку, а як падарунак гараду. Крытыкаў ён папракнуў у празмернай прынцыповасці: «Такія ўсе прынцыповыя эксперты сталі. Ну хочаце акадэмічнае мастацтва — дайце мне круглую суму і год у запасе. Будзе вам шэдэўр, які рабіў Мікеланджэла. І ў Мікеланджэла, дарэчы, з яго працай, якую ён рабіў пяць гадоў, [статуя] Давіда таксама незадаволеных было вельмі шмат».