BE RU EN

Менск, які мы не заўважаем

  • 16.11.2026, 15:33

Глядзіце пад ногі.

Мінчанка знайшла ў сталіцы «артэфакты з мінулага» і апублікавала іх фота ў сацсетцы Threads.

На здымках — каналізацыйныя люкі першай паловы мінулага стагоддзя з надпісамі на чатырох дзяржаўных мовах БССР: беларускай, польскай, ідышы і рускай. Таксама на іх пазначана гістарычная назва сталіцы — Менск.

«Падказкі ёсць паўсюль, назірай», — напісала яна.

У сярэднявечных крыніцах, пачынаючы з першага згадвання ў летапісе, горад сустракаецца ў формах Меньск, Менеск, Менск. Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1939 года яго афіцыйна перайменавалі ў Мінск.

Апошнія навіны