BE RU EN

RFI: Французскія вайскоўцы ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ва Украіне

  • 16.11.2026, 16:08

Сакрэтная місія «Воля» навучае байцоў ЗСУ і абслугоўвае заходнюю тэхніку.

Французскія вайскоўцы сухапутных войскаў ужо некалькі месяцаў навучаюць украінскіх ваенных абслугоўванню тэхнікі, якую надала Францыя.

Пра гэта піша RFI са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Французскія салдаты, якія ўжо некалькі месяцаў дзейнічаюць ва Украіне, маюць задачу не весці баявыя дзеянні, а аказваць падтрымку ўкраінскім байцам: сачыць за тэхнікай украінскай арміі і праводзіць навучанне. Назва гэтай сакрэтнай структуры — «Воля», яе ўзначальвае французскі генерал.

Каб забяспечыць канфідэнцыйнасць французскай ваеннай прысутнасці ва Украіне, было вырашана, паводле слоў некалькіх крыніц выдання, абапірацца на афіцыйна прызнаную місію Gerfaut. Гэта французскае вайсковае падраздзяленне, якое знаходзіцца ў Польшчы з лютага 2023 года ў межах еўрапейскай місіі EUMAM-Ukraine, тэрмін якой падоўжаны яшчэ на два гады — да 15 лістапада 2028 года. Яе мэта — даручыць французскім вайскоўцам сухапутных войскаў падрыхтоўку унтэр-афіцэраў, будучых камандзіраў украінскіх баявых груп.

З 2023 года 25 000 украінскіх салдатаў прайшлі падрыхтоўку ў Францыі і ў Польшчы.

Але невялікая місія «Воля» дзейнічае непасрэдна ва Украіне і складаецца з невялікіх падраздзяленняў для кароткатэрміновых місій. А Gerfaut выступае як прыкрыццё для «Волі».

Задача місіі — навучаць украінскіх салдатаў і ўдзельнічаць у абслугоўванні тэхнікі, якую Францыя прадставіла Кіеву, у прыватнасці — гармат Caesar, самалётаў Mirage-2000 і высокадакладных ракет.

Апошнія навіны