BE RU EN

Пуціна пачалі пагардліва называць «дзедам»

  • 16.11.2026, 16:22

Расійскія мільярдэры ўжо рыхтуюцца да жыцця пасля дыктатара.

Прадстаўнікі буйнага расійскага бізнесу лічаць, што вайна ва Украіне, развязаная Уладзімірам Пуціным, завяла краіну ў тупік. Яны ўжо разважаюць пра будучыню пасля ягонага сыходу, разлічваючы аднавіць палітычны ўплыў, якім валодалі ў 1990-я гады, піша BBC.

Паводле выдання, расійскія мільярдэры баяцца адкрыта выступаць супраць цяперашняй улады, аднак паступова рыхтуюцца да магчымых змен у краіне. У прыватнасці, частка прадстаўнікоў эліты хацела б вярнуць сабе магчымасць удзельнічаць у палітычных працэсах і ўплываць на прыняцце дзяржаўных рашэнняў.

Пра змену настрояў у бізнес-асяроддзі распавяла Аляксандра Пракопенка, старшы навуковы супрацоўнік Берлінскага цэнтра па вывучэнні Расіі і Еўразіі і аўтарка кнігі «Суаўдзельнікі. Чаму расійская эліта абрала вайну».

Паводле яе слоў, змянілася нават стаўленне прадпрымальнікаў да Пуціна. Калі раней яны называлі яго «начальнік», «першы» або «ВВ», то цяпер некаторыя выкарыстоўваюць слова «дзед» з адценнем пагарды.

Пракопенка таксама адзначыла, што частка прадстаўнікоў расійскай эліты хацела б вяртання палітыкі ў паўсядзённае жыццё. Сярод пажаданых змен: скарачэнне рэпрэсій, пашырэнне свабоды слова і больш здаровая канкурэнцыя паміж партыямі і палітыкамі.

Апошнія навіны