BE RU EN

З кранаў у Пінску ліецца «яблычны сок»

  • 16.11.2026, 16:44

Жыхарам горада застаецца толькі жартаваць з нагоды працы ЖКГ.

Ужо некалькі дзён пінчукі скардзяцца на іржавую ваду, якая ліецца з кранаў. Відэа ў Threads апублікавала адна з жыхарак горада.

«Проста без слоў. Як думаеце, у якім горадзе так?» — напісала яна.

Шмат пінчукоў адказалі аўтарцы допісу, што ў іх у кватэрах таксама з кранаў цячэ вада цёмна-карычневага колеру. Паводле іх слоў, на скаргі камунальнікі не рэагуюць.

«Гэта ўжо норма для Пінска. Хутчэй бы гэта скончылася», — напісала адна з пінчанак.

«Гэта Пінск. Які боскі пах, колькі сапсаваных белых рэчаў! А табе кажуць, што так і павінна быць», — напісаў іншы каментатар.

«Ды гэта ж яблычны сок! 100% падключыла сабе такую паслугу, вельмі падабаецца», — жартуе яшчэ адна гараджанка.

Апошнія навіны