Парламент Казахстана ўпершыню распрацаваў закон з дапамогай ШІ
- 16.11.2026, 19:18
Гаворка ідзе пра праект закона «Аб лічбавай і інфармацыйнай бяспецы дзяцей».
Парламент Казахстана ўпершыню распрацаваў законапраект з дапамогай платформы штучнага інтэлекту (ШІ) AI-Quryltai, заявіла віцэ-спікер парламента Дынара Закиева.
Гаворка ідзе пра праект закона «Аб лічбавай і інфармацыйнай бяспецы дзяцей», які ўводзіць абавязковую маркіроўку кантэнту і фільтрацыю гульняў для непаўналетніх.
Па словах Закиевай, у аснову AI-Quryltai пакладзеная мадэль з навыкамі «юрыдычнага мыслення», навучаная на больш як 800 тыс. нарматыўна-прававых актаў. Сістэма прааналізавала звароты бацькоў і міжнародны досвед, пасля чаго прапанавала меры па маркіроўцы лічбавых прадуктаў, блакіроўцы небяспечнага кантэнту і ўвядзенні бацькоўскага кантролю.
Паводле слоў віцэ-спікера, на ўладальнікаў платформаў будзе ўскладзена адказнасць за парушэнні патрабаванняў заканадаўства.
«Для дзяцей будзе ўведзена фільтрацыя, і, адпаведна, усе немаркіраваныя і неверыфікаваныя лічбавыя і інфармацыйныя прадукты, прыкладанні, гульні не будуць даступныя для дзіцяці», — заявіла Закиева.
Як удакладняе віцэ-спікер, усяго ў дакумент уключана больш за 120 паправак, у тым ліку прапанавана ўвядзенне сістэмы дзіцячых ID-карт для лічбавага суправаджэння правоў дзіцяці. Усе прапановы, сфармаваныя ШІ, прайшлі верыфікацыю і дапрацоўку дэпутатамі-распрацоўшчыкамі і запрошанымі юрыстамі, а сам законапраект накіраваны на атрыманне заключэння ўрада.