BE RU EN

The Economist распавёў, хто і як фактычна кіруе Іранам

Маджтаба Хаменеі знік.

Фармальна кіраванне Іранам ажыццяўляе Маджтаба Хаменеі, сын памерлага аяталы Алі Хаменеі, але насамрэч «яго ніхто не бачыў і не чуў» і фактычна ключавыя рашэнні прымае група з шасці высокапастаўленых чыноўнікаў і вайскоўцаў», піша The Economist.

Рэальнае прыняцце рашэнняў цяпер сканцэнтравана ў руках Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі (ВСНБ) — групы ключавых фігур, якія забяспечваюць каардынацыю паміж сілавымі структурамі і ўрадам. Як адзначае выданне, відаць, у яе ўваходзяць:

Масуд Пезешкіян — прэзідэнт Ірана;

Ахмад Вахіді — галоўнакамандуючы КВІР;

Мохсен Рэзайі — сакратар савета;

Махамад Багер Галібаф — спікер парламента;

Алі Абдалахі — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ірана;

Абас Арагчы — міністр замежных спраў Ірана.

Як адзначае газета, Рэзайі — былы камандуючы КВІР, Галібаф таксама раней займаў высокія пасады ў гэтай структуры.

У Тэгеране назіраецца распаўсюджанне свецкага ладу жыцця: ад змены дрэс-коду да з’яўлення французскага віна ў рэстаранах.

Апошнія навіны