Суд Парагвая адправіў экс-прэзідэнта Пэню ў ваенную турму
- 16.11.2026, 21:25
Экс-кіраўнік дзяржавы абвінавачваецца ў злачыннай змове.
Суддзя ў Парагваі пастанавіў перавесці былога прэзідэнта краіны Сант'яга Пэню у ваенную турму. Пра гэта паведамляе Ultima Hora. Гэта адбылося пасля таго, як было пацверджана, што Пэня карыстаўся прывілеямі ў палку прэзідэнцкай аховы, дзе ён утрымліваўся пад папярэднім арыштам з моманту ўзяцця пад варту 7 лістапада.
Экс-кіраўнік дзяржавы абвінавачваецца ў злачыннай змове, злоўжыванні даверам і кіраванні маёмасцю ў асабістых мэтах на фоне краху лічбавага банка Ueno. Банк абслугоўваў амаль 3 млн кліентаў і захоўваў значныя дзяржаўныя сродкі.
Менавіта калапс банка справакаваў імпічмент і адхіленне Сант'яга Пэні ад улады і прывёў да перастановак у Цэнтральным банку, уключаючы адстаўку яго кіраўніка.