Якія пашкоджанні атрымаў Крымскі мост: падрабязнае відэа
- 17.11.2026, 12:31
Аднавіць яго ва ўмовах вайны — немагчыма.
Крымскі мост зноў пацярпеў ад удару з боку Узброеных Сіл Украіны 17 лістапада. Паводле дадзеных украінскіх СМІ, у выніку абрынулася адна з арак і вялікі кавалак дарожнага палатна.
З'явілася 3D-візуалізацыя наступстваў удару ЗСУ.
Аднаўленне Керчанскага моста, паводле слоў экспертаў з «Крымскага ветру», немагчыма: для рамонту патрэбныя марскія краны, але ўкраінскія дроны і ракеты не дадуць варожым судам там працаваць.
Таксама марская лагістыка акупантаў у Азоўскім моры спынілася: абрынутая арка перакрыла адзіны глыбакаводны праход у Керчанскай пратоцы.
Абыйсці гэты завал буйным гандлёвым і ваенным караблям фізічна няма дзе. Керчанская пратока сама па сабе мялькая — усяго 3–6 метраў, таму ўвесь сур'ёзны трафік паміж Чорным і Азоўскім морамі ідзе строга па вузкім, 120-метровым Керч-Енікальскім канале.