«Падобна, што мы ўдзельнічаем у конкурсе на выжыванне»
- 17.11.2026, 16:03
Халатнасць ці сабатаж?
Жыхары Салігорска распавядаюць у сацсетцы Threads пра тое, што адключэнні гарачай вады і ацяплення ў горадзе сталі звычайнай з’явай.
«Я не разумею, Салігорск удзельнічае ў конкурсе на выжыванне ў экстрэмальных умовах? — абураецца адна з жыхарак горада. — Ці ў конкурсе па частых адключэннях гарачай вады?
Кожны месяц нешта дзесьці ламаецца. Я разумею, ёсць фактар часу, але не да такой ступені. Адно — калі адключаюць і ўключаюць ваду, як заяўлена ў аб’яве. Будзьце ласкавыя, уключыце ваду, як вы напісалі — у 20:30 16 лістапада. Але, на жаль, — на гадзінніку ўжо 22:03, а гарачай вады як не было, так і няма. Можа, я і не вельмі глыбока разбіраюся ў гэтай тэме, але тут ужо «патыхае» безалабернасцю».
«У нас нейкія экстрэмальныя «амерыканскія горкі», — піша іншы жыхар горада. — То гарачай вады чатыры дні няма, то ацяплення. Батарэі другі дзень ледзяныя. У суседнім доме тыдзень таму труба лопнула, тыдзень рамантавалі, усе сядзелі без гарачай вады. У чым справа?»
Жыхары Салігорска ў каментарыях адзначылі, што сёлета значна часцей сутыкаюцца з непаладкамі камунальных сетак.
«Гэта ўжо не безалабернасць, а халатнасць і сабатаж. Куды глядзяць кантралюючыя органы?» — напісаў адзін з іх.