BE RU EN

З’явіліся кадры разбуранага Крымскага моста зблізку

  • 17.11.2026, 18:25

Аўтамабільная арка і частка дарожнага палатна абрынуліся ў ваду.

У Сеціве з’явіліся новыя кадры наступстваў удару па Крымскім мосце, знятыя з блізкай адлегласці. Відэа апублікаваў маніторынгавы праект Exilenova+.

На запісе бачна, што адна з арак аўтамабільнай часткі моста цалкам адсутнічае. Разам з ёй у Керчанскі праліў абрынуўся прылеглы ўчастак дарожнага палатна. Абломкі канструкцыі знаходзяцца ў вадзе.

Размешчаная побач арка чыгуначнай часткі моста засталася на месцы. Пасля атакі рух аўтамабіляў і цягнікоў быў спынены, аднак пазней пасажырскія цягнікі зноў пусцілі па ацалелым чыгуначным участку.

Нагадаем, у ноч на 17 лістапада Сілы абароны Украіны нанеслі масіраваны ўдар па Крымскім мосце. Адна з аўтамабільных арак і частка дарожнага палатна абрынуліся ў Керчанскі праліў, чыгуначная частка таксама атрымала пашкоджанні.

Апошнія навіны