BE RU EN

Пуціну далажылі пра паўторную атаку ЗСУ на Крымскі мост

  • 17.11.2026, 19:28

У Крамлі адрэагавалі стрымана.

Віцэ-прэм'ер РФ Марат Хуснуллін далажыў дыктатару Расіі Уладзіміру Пуціну пра стан спраў вакол Крымскага моста пасля паўторнай атакі Узброеных Сіл Украіны.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша РІА Навіны.

«Пасля правядзення пасяджэння ўрадавой камісіі Марат Хуснуллін далажыў прэзідэнту Пуціну пра стан спраў вакол Крымскага моста», — сказаў Пяскоў.

Іншых падрабязнасцяў прадстаўнік Крамля не паведаміў.

Апошнія навіны