Брэд Піт ацаніў выбар Патынсана на ролю Джэймса Бонда
- 17.11.2026, 20:52
Акцёр назваў свайго калегу «сапраўдным профі».
Акцёр Брэд Піт у размове з Extra падтрымаў калегу Роберта Патынсана пасля атрымання ролі Джэймса Бонда.
Піт прызнаўся, што яму падабаецца такі каст.
«Мне падабаецца гэтая ідэя. Абажаю тое, што ён робіць, і гэты выбар (на ролю). Ён сапраўдны профі», — адзначыў артыст.
Карэспандэнты таксама спыталі, каго Піт бачыць у ролі будучага ліхадзея. Артыст прызнаўся, што хацеў бы сам сыграць антаганіста бондыяны.
16 лістапада студыя Amazon MGM Studios пацвердзіла, што Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам. Кампанія апублікавала першыя прамаматэрыялы і паказала Патынсана ў вобразе агента 007.
Фанаты франшызы падзяліліся на два лагеры. У каментарыях пішуць як захопленыя, так і расчараваныя водгукі.