Штылерман паказаў момант пуску ракеты «Фламінга» па Крымскім мосце
- 17.11.2026, 21:15
Гістарычнае відэа.
Галоўны канструктар і суўладальнік кампаніі Fire Point Дзяніс Штылерман апублікаваў відэа пуску ракеты «Фламінга» па Крымскім мосце.
Адпаведныя кадры ён абнародаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы X у аўторак, 17 лістапада.
«Для гісторыі», — падпісаў Штылерман відэа.
Першая атака на Крымскі мост адбылася раніцай 16 лістапада, калі ўкраінскія дроны патрапілі ў яго як мінімум тройчы. А ў ноч на 17 лістапада Украіна нанесла па пераправе не менш як 15 удараў.
Генштаб ЗСУ паведаміў, што на пераправе абрынуўся пралёт, а рух па аўтадарозе ў акупаваны Крым спынены.