BE RU EN

СМІ: Кім Чэн Ын адмовіўся прымаць лісты Трампа

  • 17.11.2026, 22:18

Дыктатар КНДР ігнаруе прэзідэнта ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля вяртання ў Белы дом у 2025 годзе неаднаразова спрабаваў перадаць лісты дыктатару КНДР Кіму Чэн Ыну праз дыпламатаў, каб аднавіць перамовы з Пхеньянам, паведамляе MS Now са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Па словах суразмоўцаў выдання, прадстаўнікі ЗША пры ААН некалькі разоў спрабавалі асабіста ўручыць паўночнакарэйскім дыпламатам лісты, у якіх Трамп прапаноўваў аднавіць каналы сувязі паміж дзвюма краінамі, аднак тыя адмаўляліся іх прымаць. Ці ўдалося амерыканскай адміністрацыі пазней даставіць пасланне Кіму Чэн Ыну, невядома.

У 2018–2019 гадах падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трамп і Кім Чэн Ын абмяняліся як мінімум 27 лістамі, паведамляў CNN.

Апошнія навіны