BE RU EN

Пуціна закапаюць пад Крымскім мостам

  • Ігар Эйдман
  • 18.11.2026, 7:16

Украінцы даказалі, што для іх няма нічога немагчымага.

Крымскі мост для расійскіх уладаў быў не проста найважнейшым транспартным вузлом, але і амаль сакральным сімвалам адраджэння імперыі. Яго бераглі як зрэніцу вока, ахоўвалі настолькі добра, наколькі яны ўвогуле здольныя што-небудзь ахоўваць. Я не думаю, што Крэмль ахоўваюць значна лепш.

Тым не менш украінцы разбурылі гэты сакральны мост. Думаю, яны яшчэ даб'юць тое, што засталося, можа, нават у найбліжэйшыя дні. А значыць, яны могуць практычна ўсё.

Пуцін і Ко сталі надзвычай уразлівымі. Цяпер ім давядзецца лічыцца з тым, што кожны дзень гэтай вайны нясе для іх усё новыя персанальныя рызыкі. Куды украінцы ўдарзяць наступным разам? Па палацу Пуціна і Кабаевай? А можа, па Лубянцы? Вайну ў гэтых умовах весці становіцца ўсё небяспечней асабіста для Пуціна і яго атачэння.

Пуцін увесь час спадзяваўся, што вось-вось, сёння-заўтра сітуацыя пераломіцца на ягоную карысць. Генералы распавядаюць яму пра нейкія міфічныя поспехі: яшчэ крыху пабамбім — і Украіна загнецца, украінцы разбягуцца, ці звергнуць уладу, ці здарыцца яшчэ нешта неверагоднае. А розныя Дзмітрыевы, жулікаватыя пасярэднікі, абяцаюць, што яшчэ крыху — і Трамп дацісне Зяленскага, той падыме рукі ўгару і здасца. Аднак нічога такога не адбываецца і не можа адбыцца. Наадварот, пачынаючы са студзеня, новы Кангрэс будзе ўсімі спосабамі перашкаджаць здрадніцкім планам Трампа і неўзабаве, хутчэй за ўсё, адновіць дапамогу Украіне.

А Пуцін баіцца нават абвясціць усеагульную мабілізацыю ва ўмовах вострай нястачы людзей на фронце. То-бок ён у поўным тупіку. Яго засталося толькі даціснуць.

Наступны год можа стаць апошнім годам вайны. Расійскія ўлады проста фізічна не змогуць яе працягваць. Яны не здольныя абараніць нават свой сакральны цэнтр сілы — Крымскі мост, а значыць, у прынцыпе не здольныя супрацьстаяць ударам Украіны.

P. S. Можаце абвінавачваць мяне ў залішнім аптымізме, але ён грунтуецца на падзеях, якія мы можам назіраць у рэальным часе. З мастом вас, сябры!

Ігар Эйдман, Telegram

Апошнія навіны