Парламент Ізраіля абраў новага старшыню
- 18.11.2026, 10:08
«Лікуд» страціў кантроль над Кнэсэтам.
Дэпутат ад партыі «Яшар!» Матан Кахана змяніў на пасадзе старшыні Кнэсэта (парламента Ізраіля — рэд.) Аміра Охану з «Лікуду». За яго кандыдатуру прагаласавалі 66 дэпутатаў. Супернікам былога міністра ў справах рэлігій быў Офір Кац, паведамляе 9tv.co.il.
Галасаванне суправаджалася крыкамі і беспарадкам у зале пасяджэнняў. Арабскія партыі падтрымалі Кахану, у той час як ультраартадаксальныя фракцыі прагаласавалі разам з блокам Біньяміна Нетаньягу. Цвіка Мор з «Рэлігійнага сіанізму» разарваў на сабе кашулю і назваў тое, што адбываецца, «днём смутку».